Белорусские пословицы и поговорки

на белорусском языке

.

****

.

Брахаць – не цэпам махаць.

Абедаў, а жывот не ведаў.

Грошы камень бьюць.

Адклад не ідзе ў лад.

За грошы шчастя не купіш.

Больш я забыўся, як ты знаеш.

Рубель з граша паходзіць.

Калі маеш грошы, то не будзеш босы.

Была б шыя, а хамут знойдзецца.

Грошы вада: прыйшла і сышла.

Была ў сабакі хата.

Было б балота, а жабы знойдуцца.

Рубль нажывае, а два пражывае.

Нашто мужыку грошы, не давай.

Добрая гаспадыня за вуглы трымаецца.

 Добрае дзіця бацькоў мыслі адгадвае.

Добрая пасловіца ў вочы колецца.

У добрай галавы сто рук.

Добраму ўсюды добра.

 Добры пачатак – палавіна справы.

Варона з куста, а пяць на куст.

Рубель — не грошы, а гад — не брат.

Вырас пад неба, а дурань як трэба.

Розум — найлепшае багацце.

Высокія парогі не на нашыя ногі.

Гаспадар пачыная будавацца з гумна.

Госцю гадзі, да й сябе глядзі.

Дай Бог нашаму цяляці ваўка спаймаці.

Нелічонай тысячы ў выніку няма.

Дай, Божа, усё ўмець, ды не ўсё рабіць.

Дзеду міла, а ўнуку гніла.

Дзе госць, там і Бог ёсць.

З багатым не варта судзіцца, а з дужым біцца.

Зяць любіць узяць.

Спроба – не хвароба.

Сядзелі на гэтай нядзелі.

Паглядзім, на чым свіння хвост носіць.

Захочаш сабаку выцяць – палку знойдзеш.

Ішоў ваякам, а назад ракам.

Папраў казе хвост.

Багатаму не спіцца поначы.

Пераначуем – болей пачуем.

Кнігі ў сумцы, а дзеўкі ў думцы.

Развязаўся мех не на смех.

Галота хоць у балота.

Муж і жонка – найлепшая сполка.

Не да парасят, калі свінню смаляць.

Багатым жыццё, бедным выццё.

Купіў не купіў, а патаргавацца можна.

Лепшая радня – свая раўня.

Ліслівае цялятка дзве маткі сасе.

На чым вазку едзешь, таму і песенькі спывай.

Сярод варон жыўшы – варонай і каркай.

Праўда даражэй за грошы.

Лішняга і свінні не ядуць.

Малы жук, ды вялікі гук.

Чужыя грошы ўласны хлеб ядуць.

Талер маленькі, а даражэнькі.

Паміраць збірайся, а жыта сей.

Блізка відаць, да далёка дыбаць.

На рубель торгу, на два доўгу.

За грошы і Бога купіш.

Пужаная варона і куста баіцца.

Багатаму шкода карабля, а беднаму – кашаля.

Няма лепшай рэчы, як на сваёй печы.

Грошы усё зробяць.

Сядзі ціха – не будзеш ведаць ліха.

За рубель жабу ў Вільню пагоніць.

Не хваліся пабыўшы, а хваліся пажыўшы.

Хто дбае, той і мае.

Вашы грошы — наш тавар.

Зрання росна, у поўдзень млосна, а ўвечар камары.

Бяда адна не ходзіць – другую за сабой водзіць.

Кідаючыся капейкамі, рубля не збярэш.

Чалавек есць хлеб траякі: белы, чорны і ніякі.

Якое дрэва, такі і клін, які бацька, такі сын.

Адны грошам ліку не маюць, другія з голаду паміраюць.

Не тая гаспадыня, што збярэ гаспадарку, а тая, што ўдзержыць.

.

(Белорусы — нация, восточнославянский народ.

Общая численность белорусов в мире — около 10 млн. человек.)

.

****

Содержание страницы:

белорусские народные пословицы и поговорки; беларускія прымаўкі і прыказкі.

.